Павышэнне базавай: Інтэрнат за месяц – 120 тысяч, ноч у выцвярэзніку – 250

120402 Martin Bazavaja.mp3

“З першага ў нас людзі ляжаць. Вось сёння 12 чалавек. З 1 красавіка мы працуем ў суме –  250 тысяч за паслугі медвыцвярэзніка”, - расказваюць Еўрарадыё ў гомельскім выцвярэзніку.

Калі выпівоха не будзе мець з сабой такіх грошаў, напішуць на працу. Калі і гэта не дапаможа, грошы спагоняць праз суд.

З красавіка студэнцкія інтэрнаты для ПТВшнікаў – 16 тысяч за месяц. Студэнты ВНУ будуць плаціць ад 40 да 120 тысяч. Раней самы дарагі інтэрнат каштаваў 105 тысяч.

А каб не гэтая пастанова Савету міністраў, якая была падпісаная за два дні (!) да 1 красавіка, інтэрнаты падаражэлі б утрая!

“Плата за студэнцкі інтэрнат калідорнага тыпу – 1 базавая, блочнага тыпу – дзве базавыя і кватэрнага – тры базавыя. А з павялічэннем базавай… пакуль няма ніякай пастановы”, - агучваюць умовы аплаты ў студгарадку БДУ за дзень (!) да павышэння базавай велічыні.

Савет Міністраў вырашыў павялічыць базавую утрая яшчэ ў снежні 2011… Пастанову аб змяншэнні аплаты за інтэрнат узгадняюць і зацвярджаюць… 3 (!) месяцы. І публікуюць толькі ўвечары 30 сакавіка. За дзень да ўзрастання базавай!

“У мяне цяпер 460 тысяч стыпендыя. Калі нават давядзецца плаціць 100 тысяч – гэта не будзе моцна абцяжарваць”, - кажа студэнтка Медыцынскага ўніверсітэта Наталля, калі пытаю пра новыя кошты на інтэрнат.

Дарэчы, у гасцініцы МУС самы танны нумар каштуе 195 тысяч, публікуе кошты belhotel.by. На 50 тысяч танней за ноч у выцвярэзніку.

Фота: news.vitebsk.cc

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі