Польскія беларусы ўшанавалі памяць партызана Якуба Харэўскага-Новіка (фота)

Спартовае спаборніцтва праводзілася ў памяць славутага беларускага партызана Якуба Харэўскага-Новіка і ўсіх удзельнікаў збройнай барацьбы за вольную Беларусь. На пачатку красавіка прыпалі 43-я ўгодкі з дня смерці Харэўскага-Новіка і яго ад’ютанта Кастуся Гука. Яны загінулі ў аўтамабільнай катастрофе ў Бразіліі. Гэткую методыку расправы з палітычнымі апанентамі 1960-е гады шырока выкарыстоўвала КДБ.
 
Якуб Харэўскі-Новік уваходзіў у склад партызанкі войскаў БНР, у часы Другой сусветнай вайны і да канца 40-х гадоў ХХ стагоддзя дзейнічаў у антысавецкім руху, партызанскія атрады пад яго кіраўніцтвам змагаліся на Брэстчыне і Піншчыне.  

Сёлетні страйкбол не першае патрыятычнае мерапрыемства, праз якое ўшаноўваецца памяць змагароў за незалежнасць Беларусі. Раней адбыліся страйкбольныя гульні прысвечаныя Янку Філістовічу і  Памяці жаўнераў Беларускай Краёвай Абароны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі