Польскі МЗС: ЕС плануе вяртанне амбасадараў у бліжэйшы час

Нагадаем, у лютым улады Беларусі адклікалі для кансультацый амбасадара ў Польшчы і прадстаўніка ў Брусэлі, адначасова было прапанавана польскаму амбасадару і кіраўніцы прадстаўніцтва ЕС "вярнуцца ў свае сталіцы", таксама для кансультацый. У адказ краіны ЕС адначасова адклікалі з Беларусі ўсіх сваіх паслоў.

Пасля нядаўняга вызвалення палітвязняў Андрэя Саннікава і Змітра Бандарэнкі эксперты пачалі прагназаваць хуткае вяртанне амбасадараў краін ЕС у Мінск.

У адказе бюро прэсавага сакратара польскага МЗС, якое атрымала Еўрарадыё, гаворыцца: "ЕС плануе вяртанне амбасадараў краін-сябраў у Мінск у бліжэйшы час і ў арганізаваным парадку. Гэтак жа як усе разам яны выехалі, разам і вернуцца".

Сёння сітуацыю з магчымым хуткім вяртаннем амбасадараў Еўрарадыё таксама пракаментавала Мая Качыянчыч, прэс-сакратарка Вярхоўнай прадстаўніцы ЕС па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан, і прэс-сакратарка Савета ЕС Сюзана Кіфа.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі