Прадпрымальнікі Мінска прапанавалі свае захады для зніжэння цэн

З такой прапановай выступіў першы віцэ-старшыня аб'яднання “Мінскі сталічны саюз прадпрымальнікаў і працадаўцаў” Віктар Маргелаў.

Маргелаў: "Калі ў чалавека няма грошай, у яго павінна быць магчымасць купіць гэты тавар у той краме, дзе танней. А крама, магчыма, абмяжуе цану, разумеючы, што яна губляе канкурэнтаздольнасць. І другое — мы прапануем забяспечыць празрыстую сістэму гуртавых паставак спажывецкіх тавараў на крамы з мэтай узмацнення канкурэнцыі паміж гуртавымі пастаўшчыкамі. Гэта паслужыць інструментам стрымлівання росту коштаў".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі