У сераду агучаць прысуд у справе Гары Паганяйлы
Праваабаронца судзіцца адразу з трыма міністэрствамі — фінансаў, юстыцыі і ўнутраных справаў.
Гары Паганяйла патрабуе кампенсаваць маральную шкоду, якую, паводле праваабаронцы, яму нанесла абмежаванне ў выездзе за мяжу Беларусі.
Пра такое абмежаванне Паганяйла даведаўся ў сакавіку 2012 года. Прычынай унясення Паганяйлы ў спіс невыязных стала тое, што ён нібыта мае фінансавыя парушэнні. Давесці неправамоцнасць гэтага праваабаронцу ўдалося толькі летам — тады суд Маскоўскага раёна Мінска пастанавіў вярнуць Паганяйлу права на выезд. Прычынай памылкі быў названы “тэхнічны збой”.
Паганяйла з такой фармулёўкай нязгодны. Ён дамагаецца, каб вінаватыя былі пакараныя, а таксама жадае атрымаць кампенсацыю ў 3 мільёны рублёў. Паседжанне па яго справе адбылося ў панядзелак, а абвяшчэнне прысуду адбудзецца раніцай 23 студзеня.
Як адзін праваабаронца тры міністэрствы затроліў
Фота — baj.by