Раману Кісляку адмовілі ва ўзбуджэнні справы супраць міліцыянта

Праваабаронца з Брэста Раман Кісляк атрымаў адказ на сваю скаргу адносна ўжывання супраць яго  інспектарам Ленінскага РАУС Брэста Іванам Калітой фізічнай сілы падчас спробы прымусовай дактыласкапіі. У выніку дзеянняў інспектара ў Кісляка была пашкоджана кісць рукі.

У адказе пракуратуры паведамляецца, што трое супрацоўнікаў міліцыі, якія сталі сведкамі інцыдэнта, не падцвердзілі факт ужывання фізічнай сілы іх калегам.

Што тычыцца пагрозаў Каліты і крыкаў Кісляка на гуказапісу, які прадаставіў праваабаронца, яны, на думку следчага пракуратуры, не могуць быць сведчаннем, паколькі няма відэазапісу. На медыцынскую даведку аб пашкоджанні кісці следчы наогул не звярнуў увагі.

Выснова следчага – дзеянняў, якія могуць пацягнуць крымінальную адказнасць, з боку Каліты не было.

Праваабаронца збіраецца абскарджваць адказ пракуратуры Брэсцкай вобласці ў Генеральнай. Ён таксама будзе дамагацца, каб у тых памяшканнях міліцыі, дзе супрацоўнікі працуюць з затрыманымі або запрошанымі, былі пастаўлены відэакамеры, доступ да якіх мелі б толькі работнікі пракуратуры, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі