Родныя Сяргея Каваленкі будуць абскарджваць яго прысуд

Алена Каваленка, жонка актывіста, кажа, што прысуд для яе быў шокам. Нягледзячы на тое, што працэс праводзіўся практычна ў закрытым рэжыме, што на яго не пусцілі ні сваякоў, ні сяброў, ні журналістаў, родныя ўсё адно спадзяваліся на лепшае, перадае Радыё Свабода.

Жонка асуджанага актывіста лічыць неабходным абскарджваць прысуд. Аднак вялікую занепакоенасць родных выклікае стан здароўя Сяргея. 19 снежня мінулага году ён абвясціў галадоўку. І на судзе, які ішоў ў Першамайскім райсудзе з 21-га па 24-га лютага, казаў, што гатовы яе працягваць, хаця адчуваў сябе кепска, скардзіўся на галаўны боль, пагаршэнне слыху і зроку.

Нагадаем, што 24 лютага суд прыгаварыў Сяргея Каваленку да 2 гадоў і 1 месяца калоніі агульнага рэжыму за нібыта ўхіленні ад “хатняй хіміі”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі