Саміт ЕС не будзе абмяркоўваць статус Уладзіміра Макея
Удзельнікі двухдзённага саміту Еўрапейскага савета ўвогуле не будуць абмяркоўваць беларускае пытанне.
Пра гэта інфармуе БелаПАН са спасылкай на Маю Качыянчыч, прэс-сакратаркі вярхоўнага прадстаўніка ЕС па замежнай палітыцы і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан. Па словах Качыянчыч, Еўрасавет плануе абмеркаваць доўгатэрміновы бюджэт Еўрасаюза і пытанні "арабскай вясны".
Таксама прэс-сакратарка Эштан адзначыла, што няма ніякіх змен наконт статусу неўязнога ў ЕС беларускага міністра замежных справаў.
Нагадаем, Уладзімір Макей трапіў у спіс неўязных у ЕС беларускіх чыноўнікаў 31 студзеня 2011 года. На той момант ён узначальваў Адміністрацыю прэзідэнта.
Фота — svaboda.org