“Смецце” ад Avias — слухаем і пампуем прама цяпер!

Новы міньён ад Avias складаецца з пяці розных па настроі ўрыукаў вакальна-інструментальнага шуму, аб’яднаных канцэпцыяй безвыходнасці і прысвечаных марнасці гэтага свету.

“Ды ўсё жыццё — смецце!” — кажуць музыкі. — Музыка, літаратура, кіно — усё ўжо смецце”. І дадаюць свайго “Смецця” у гэтую “вялікую-вялікую сметніцу”. І распавядаюць “эзатэрычную легенду” пра тое, як смецце нас звязвае з продкамі:

Ёсць такая легенда, што раней смецце было сімвалам сувязі з тым светам, з душамі памерлых. Ёсць шмат традыцый, дзе, калі чалавек помер, то з хаты, дзе ён памёр, нельга выносіць смецце… бо гэта можа пацягнуць, напрыклад, смерці яшчэ якіх людзей. То бок смецце было такім сімвалам таго свету…”

Канцэртная рэзентацыя міні-альбома “Смецце” ад гурта Avias адбудзецца ў сталічным клубе Re:Public 9 верасня. Уваход вольны!

Спампаваць альбом

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі