Сойм Партыі БНФ ратыфікаваў “віленскі мемарандум”

Мемарандум “Аб захадах па забеспячэнні незалежнасці Беларусі” быў прыняты 3 лістапада ў часе нарады беларускіх грамадскіх і палітычных арганізацый са старшынёй Рады БНР Івонкай Сурвілай.

Сутнасць мемарандуму заключаецца ў каардынацыі дзейнасці ўсіх палітычных і грамадскіх структур беларускай апазіцыі ўнутры краіны і за мяжой. Гэта робіцца з мэтай вызваліць палітвязняў і рэабілітаваць іх, спыніць палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі, захаваць свабоду СМІ і правесці свабодныя выбары.

Партыя БНФ заклікала ўсе нацыянальна-дэмакратычныя сілы далучыцца да гэтага дакумента і прытрымлівацца яго духу і палажэнняў у сваёй практычнай і палітычнай дзейнасці, перадае БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі