Старшыня дэлегацыі Беларусі ў ААН: "Галоўная мэта ЕС - змяніць урад"

Шэраг неадназначных заяў зрабіў Міхаіл Хвастоў, Пастаянны прадстаўнік Беларусі ў ААН,на дэбатах па Беларусі ў Савеце ААН па правах чалавека.


Міхаіл Хвастоў: "У ЕС ёсць свае мэты і задачы, галоўная з якіх - любой цаной змяніць урад.Мы ведаем пра гэта, таму маем абгрунтаваны недавер да ЕС".


Дыпламат заявіў пра праблемы з дэмакратыяй і самім Еўрасаюзе і нагадаў пра санкцыі.


Міхаіл Хвастоў: "Пасля падзеяў 19 снежня ЕС, ЗША і шэраг іншых краін увялі аднабаковыя эканамічныя і палітычныя санкцыі.Уведзеныя візавыя абмежаванні парушаюць правы, у тым ліку на свабоду перамяшчэння, журналістаў, суддзяў,пракурораў, выкладчыкаў школ і ВНУ. Якая была рэакцыя Вярхоўнага прадстаўніка ААН на гэта?... Ніякая!"


Прадстаўнік расійскай дэлегацыі на парушэннях правоў чалавека ў Беларусі не спыняўся,але таксама нагадаў пра сумесныя заявы Беларусі, Расіі і Казахстана пра недапушчальнасць санкцый.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі