Стэфановіч: Банкаўскую інфармацыю памылкова перадаў літоўскі Мінюст
Агулам літоўскія чыноўнікі перадалі ў Мінск звесткі пра 400 грамадзян Беларусі.
Мінюст Літвы перадаў беларускім калегам фінансавую інфармацыю "Вясны" праз непаразуменне і адсутнасць супрацоўніцтва з іншымі інстытуцыямі. Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Вільні прадстаўнік арганізацыі Валянцін Стэфановіч.
"Мы ведаем, як многа Літва робіць для беларускай дэмакратыі, і я ацэньваю гэта як непаразуменне. На жаль, яно вельмі дорага нам каштуе", — перадае словы Стэфановіча літоўскі партал ltytas.lt.
Грошы "Вясна" ды іншыя беларускія няўрадавыя арганізацыі захоўвалі ў літоўскіх банках "DnB Nord" і SEB, кажа Стэфановіч.