Пасля выбараў 2020-га ў Беларусі ліквідавалі каля 1300 некамерцыйных арганізацый

Сілавікі і старшыня БАЖ Андрэй Бастунец пакідаюць офіс арганізацыі пасля ператрусу / svaboda.org
Сілавікі і старшыня БАЖ Андрэй Бастунец пакідаюць офіс арганізацыі пасля ператрусу / svaboda.org

Не менш за 1283 некамерцыйныя арганізацыі ў Беларусі былі зачыненыя ці самі ліквідаваліся з верасня 2020-га і да канца красавіка 2023 года. Такая статыстыка прыводзіцца ў новым аглядзе праваабарончай арганізацыі Lawtrend. Гаворка ідзе пра аб’яднанні, прафсаюзы, фонды, недзяржаўныя ўстановы і асацыяцыі.

Як падлічылі праваабаронцы, толькі за красавік 2023-га ўлады ліквідавалі як мінімум 34 некамерцыйныя арганізацыі, а ад пачатку года — 110.

Большая частка НДА ліквідуецца дзяржавай. На сёння, па падліках Lawtrend, ужо ліквідаваныя ці знаходзяцца ў працэсе прымусовай ліквідацыі 824 арганізацыі. Яшчэ 459 арганізацый прынялі рашэнне пра самаліквідацыю.

"Рашэнне пра самаліквідацыю НКА прымаюць перш за ўсё праз ціск на яе сяброў, супрацоўнікаў, неспрыяльнае прававое асяроддзе, агульную грамадска-палітычную сітуацыю ў краіне, а таксама часта пад ціскам уладаў на НКА аб прыняцці адпаведнага рашэння", — тлумачаць праваабаронцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі