Сычоў правёў першую трэніроўку з футбалістамі мінскага "Дынама" (відэа)
Вядомы расійскі форвард прыбыў у трэніровачны лагер мінскага "Дынама" ў Турцыі і 3 сакавіка правёў першы занятак.
Чакаецца, што афіцыйны кантракт з 29-гадовым нападнікам падпішуць неўзабаве. Хутчэй за ўсё, Сычоў пяройдзе ў дынамаўскую каманду з маскоўскага "Лакаматыва" на правах арэнды тэрмінам на паўгода.
На думку галоўнага трэнера мінчукоў Алега Пратасава, Сычоў значна ўзмоцніць склад і дапаможа камандзе вырашаць самыя высокія задачы ў чэмпіянаце Беларусі. Дэбют расійскага легіянера ў складзе "Дынама" можа адбыцца сёння ўвечары, адзначае БЕЛТА. У дынамаўцаў на сёння запланаваны кантрольны матч з валгаградскім "Ротарам" з 2-га дывізіёна чэмпіянату Расіі.