Домрачава ўзяла "срэбра" ў спрынце, перамагла Бергер

Нарвежка Тура Бергер стартавала апошняй і паказала найлепшы вынік.

Беларуска Дар'я Домрачава дапусціла на агнявых рубяжах два промахі, у выніку — толькі другое месца. Яна адстала ад пераможцы на 12 секундаў. На трэцім месцы — Анастасія Кузьміна са Славакіі.

Іншыя беларускі паказалі такія вынікі: Надзея Пісарава — 20-я (без промахаў), Надзея Скардзіна — 26-я (1 промах), Людміла Калінчык — 33-я (2 промахі), Настасся Дубарэзава — 64-я (аж 6 промахаў), Ірына Крыўко — 72-я (2 промахі).

Фота — "Прессбол"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі