Беларускія хакеісты прайгралі славенцам — 2:4 (відэа)
Сустрэча нацыянальных зборных адбылася ў Даніі ў рамках кваліфікацыі на зімовыя Алімпійскія гульні 2014 года.
Лік па перыядах — (0:1, 2:1, 0:2). Шайбы ў нашай каманды закінулі Кулакоў і Сцяпанаў.
На жаль, беларусы стартавалі няўдала. Не вельмі ўпэўнена гуляў брамнік Віталь Коваль.
У пятніцу беларуская зборная згуляе з Украінай, пачатак а 19-й гадзіне.
Фота — goals.by