Таццяна Новікава вызваленая з Акрэсціна

Актывістка Беларускай антыядзернай кампаніі Таццяна Новікава і яшчэ адзін актывіст антыядзернай кампаніі, грамадзянін Расіі Андрэй Ажароўскі, былі затрыманыя раніцай 18 ліпеня. Яны накіроўваліся ў амбасаду Расіі, каб перадаць адкрыты зварот супраць падпісання генеральнага кантракта на будаўніцтва АЭС. Акцыя была прымеркавана да візіту ў Мінск прэм'ер-міністра Расіі Дзмітрыя Мядзведзева, паведамляе БелаПАН.

На працягу дня месцазнаходжанне затрыманых не было вядома, і толькі да вечара высветлілася, што Новікава і Ажароўскі асуджаныя судом Маскоўскага раёна за дробнае хуліганства на пяць і дзесяць сутак адміністрацыйнага арышту адпаведна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі