Ці пройдзе хакейны чэмпіянат свету ў Мінску, стане вядома восенню
Міжнародная федэрацыя хакею вырашыла прыняць рашэнне на сэсіі, якая адбудзецца ўвосень 2012-га ў Японіі.
Як паведамляе Радыё Свабода, пра гэта паведаміў у фінскіх СМІ віцэ-прэзідэнт федэрацыі Калерва Кумола. Ён адзначыў, што было атрымана некалькі запытаў "з розных бакоў" адносна мэтазгоднасці правядзення ў 2014 годзе чэмпіянату свету ў Мінску. У сувязі з гэтым цяпер гэтае пытанне абмяркоўваецца паміж дырэктарамі Міжнароднай федэрацыі хакею.
Нагадаем, праз два тыдні Еўрапарламент збіраецца прыняць рэзалюцыю па сітуацыі ў Беларусі, у якой можа ўтрымлівацца і заклік адмяніць правядзенне хакейнага чэмпіянату ў Мінску.
Фота — ria.ru