У 2011 годзе ў Беларусі не знайшлося “брэнда года”

На думку суддзяў, сярод леташніх канкурсантаў не знайшлося ніводнага, каго адназначна можна назваць найлепшым. Падвядзенне вынікаў конкурсу прайшло ў Мінску сёння, 27 студзеня.

Залатыя медалі ў розных намінацыях атрымалі Тамара Лісіцкая (брэнд “Персона”), Цэнтр культуры “Віцебск” (за правядзенне “Славянскага базара”), рэдакцыя газеты “Талака” (за выпуск часопіса “Шчаслівая і прыгожая”) і шэраг іншых фірм і арганізацый.

“Брэнд года” — гэта прафесійнае спаборніцтва гандлёвых марак, якія дзейнічаюць на беларускім рынку. Яго лічаць самым аўтарытэтным. Конкурс накіраваны на ўзмацненне канкурэнтаздольнасці марак-удзельнікаў і падвышэнне прафесіяналізму маркетынгавых каманд-удзельнікаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі