У Адэсе на Дзень Еўропы пабіліся сталіністы і палякі
Група людзей з партрэтамі Сталіна прыйшла на канцэрт, арганізаваны мясцовай філіяй Саюза палякаў Украіны імя Адама Міцкевіча.
Падчас выступлення нацыянальных калектываў сталіністы падыйшлі да сцэны і махалі сцягамі з партрэтам савецкага правадыра. Адзін з "гасцей" быў у касцы і камуфляжы. Праваахоўнікі на іх дзеянні ніяк не рэагавалі. Тады старшыня Адэскай філіі Саюза палякаў Тадэвуш Залецкі вырашыў дзейнічаць сам і паспрабаваў адвесці ад сцэны жанчыну са сцягам. Аднак іншыя сталіністы напалі на яго і збілі да страты прытомнасці.
Як паведамляе УНІАН, менавіта Залецкі і аказаўся пасля вінаватым, ён быў прыцягнуты да адміністратыўнай адказнасці. Справа ў тым, што яго крыўдзіцелі далі паказанні, што на іх "напалі палякі".
На здымку: 7 лістапада 2010-га ў Мінску. Фота — bymedia.net