У Беларусі будуць лекаваць мужчын ад цяжкога бясплоддзя

Паводле галоўнага акушэра-гінеколага Міністэрства аховы здароўя Аляксандра Барсукова, у некаторых выпадках лекарам удаецца атрымаць асобныя клеткі, неабходныя для апладнення і дарасціць іх да патрэбнага стану. Затым гэтыя выгадаваныя мужчынскія клеткі метадам ЭКА укараняюць у жаночую яйцаклетку. Такім чынам мужчына атрымлівае шанец стаць бацькам.

Аднак паводле спецыяліста, гэта вельмі дарагая працэдура. Яна патрабуе вялікіх высілкаў, медыкаментаў і спецыяльных умоваў. Таму ў Мінздароўя яшчэ не вырашылі, наколькі мэтазгодна яе ўводзіць. У Беларусі бясплодныя прыкладна 14,5% пар, пры гэтым у палове выпадкаў дзяцей не могуць мець менавіта мужчыны, перадае БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі