У Бішкеку прайшла акцыя за экстрадыцыю Бакіева

Пікет прайшоў сёння ў Бішкеку каля амбасады Беларусі. Яго ўдзельнікі пляскалі ў ладкі.

Лідар руху  "7 красавіка" Андуруш Тактанасыраў паведаміў парталу 24kg.org, што з прэсы даведаўся аб акцыях маўклівага пратэсту, якія праходзілі ў Мінску па серадах. Ён выказаў салідарнасць з беларусамі і прапанаваў падтрымаць ідэю экстрадыцыі Бакіева на радзіму.

Нагадаем, што былы прэзідэнт Кіргізстана Курманбек Бакіеў хаваецца ў Беларусі. Ён уцёк са сваёй краіны пасля рэвалюцыі. Новы урад Кіргізстана марна дамагаецца экстрадыцыі былога прэзідэнта, якога вінавацяць у карупцыі і злоўжываннні ўладай.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі