У Брэсце раптоўна адмянілі канцэрт гурта "Дай дарогу!"

Лідар "Дай дарогу!" Юрый Стыльскі ў каментарыі Generation.by кажа, што пра адмену канцэрта паведаміла адміністрацыя клуба. "Думаю, яны спужаліся", — выказвае меркаванне музыка.

Наступны выступ гурта запланаваны 6 лістапада ў Гродне на фэсце "Рок хваля", але ён, па словах музыкаў, таксама пад пагрозай. "Дай дарогу!" на мінулых выходных выступалі ў Брэсце на Men's Fest. Папярэдне арганізатары фестывалю атрымлівалі інфармацыю, што выступ гурта "не пажаданы".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі