У Брэсце затрымалі трох актывістаў БХД

Пра гэта паведаміў каардынатар па стварэнні партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя па Брэстчыне Зміцер Шурхай.

Шурхай: "Затрыманыя Уладзіслаў Бароўскі, Яўген Казіахметаў і Андрусь Шарэнда. Хлопцаў затрымалі каля парка воінаў-інтэрнацыяналістаў людзі ў цывільным падчас вывешвання бел-чырвона-белых сцягоў у рамках акцыі “Марафон Салідарнасці з палітзняволенымі”. Зараз актывісты знаходзяцца ў Маскоўскім РАУС. Невядома, ці склалі на іх пратаколы, ці справа будзе перададзеная ў суд".

Фота — vitebskspring.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі