У Брэст Вясна прынясе рэйв і хіп-хоп
Ужо 12 траўня ў горадзе над Бугам адбудзецца фестываль вулічнай культуры VESNA.
У праграме фрыстайл батлы, бібой-бойка і шмат музыкі! Пачатак у 20:00.
Арганізатар фэсту Дзіма Remm распавёў, што шмат хто не можа дачакацца 12-ага траўня, бо для Брэста добрыя вечарыны – гэта рэдкасць. Найхутчэйшага пачатку фестывалю вулічнай культуры чакаюць і замежныя госці.
“Людзі настроеныя аптымістычна. Мы таксама. А госці з Кіева ўвогуле тэлефануюць кожны дзень і кажуць, што лічаць дні”.
Мерапрыемства падзеліцца на два музычныя стылі – рэйв і хіп-хап. У рэйв-частцы выступяць госці з Украіны Den Da Funk (Tommy Gun, Kiev), Trash Yourself (Death on the dancefloor, Kiev), Animado (Crabbsteppa Crew, Kiev), SerJungle (OSW, Death on the dancefloor, Kiev), а таксама Remm (OSW, Death on the dancefloor, Brest).
А вось хіп-хап частка фестывалю VESNA будзе цалкам айчынная - SLOZHNIE (Minsk) , METAPHYSICS (Minsk), Форс ака Soul Kind (Kobrin) і FLT (Brest).
На фестывалі SLOZHNIE упершыню прэзентуюць свой першы альбом “За шестым слоем”. А пасля выправяцца ў тур па Беларусі.
“У нас па Беларусі будзе вялікі тур. На выходных выступаем у Брэсце, 18 траўня ў Гродне, 20 у Віцебску, 30 у Гомелі, а ў чэрвені прэзентуем альбом у Мінску. А падчас тура будзем пісаць другі альбом”, – падзяліўся з намі Антон Murovei, музыка з каманды SLOZHNIE.
Запрашаем усіх брастаўчан на фестываль. Пазнаёміцца з творчасцю каманд можна на старонцы мерапрыемства ў вк.