У Брэсце адпусцілі ўсіх затрыманых “маўчуноў”
Аб гэтым агенцтву БелаПАН паведаміў праваабаронца Раман Кісляк.
У 20.45 без складання пратаколаў з Ленінскага РАУС былі вызваленыя актывіст БХД Зміцер Шурхай, карэспандэнт Радыё Рацыя Аліса Поль, актывіст АГП Марат Несцярэнка, актывіст БСДП (Грамада) Аляксей Коўтун і яшчэ два маладых чалавекі, затрыманыя падчас акцыі.
Журналістку, а таксама актывістаў АГП і БСДП у РАУС папярэдзілі аб тым, што ў цэнтры горада па серадах праводзяцца несанкцыянаваныя мерапрыемствы і калі яны будуць прымаць у іх удзел, то будуць прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці. Некаторым затрыманым адкаталі “пальчыкі” і знялі на відэа.