У Брэсце ўтварыўся гурток аматараў беларускай мовы “Ўпартыя”

Першым выкананым хатнім заданнем гурткоўцаў было стварэнне сямейнага герба. Распавядае адна з актывістак Вольга Крусь:

"У навучальным гуртку “Ўпартыя” ўдзельнічаюць людзі ўжо пасля 20-ці. Гэта купа сяброў, добрых знаёмых. Гурток скіраваны на выхаванне беларускай самасвядомасці. Таму пытанне радаводу, сям’і, роду — асноўнае. Да гэтага было дзве сустрэчы больш арганізацыйнага характару, і сёння ўжо непасрэдна тэматычная сустрэча па радаводу".

Некаторыя гурткоўцы абмежаваліся стварэннем генеалагічнага дрэва, але былі прэзентаваныя і чатыры гербы. 

Наступная тэма гурткоўцаў — фальклёр. Яна звязаная з выездам у адзін з самабытных раёнаў Палесся.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі