У Бруселі збярэцца нефармальны саміт Еўрасаюза (відэа)
Пра гэта яшчэ 8 траўня аб'явіў старшыня Еўрапейскага савета Херман ван Рампей.
Вось што ён напісаў у сваім Twitter: "Адбудзецца нашая нефармальная вячэра на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаваў і ўрадаў". На саміце будзе абмеркаваная эканамічная сітуацыя ў еўразоне.
Што да чарговага саміта ЕС, дык ён прызначаны на 28-29 чэрвеня.