У Гомелі збіты арганізатар “маўклівых пратэстаў”

Пратасевіч паведаміў, што гэта здарылася ля яго дому. Ён падыходзіў да пад’езду, калі побач прытармазіла машына. Адтуль выскачылі невядомыя ў масках і пачалі збіваць актывіста, паведамляе “Радыё Свабода”. Віталь вымушаны быў звярнуцца па медыцынскую дапамогу і зафіксаваў пабоі.

У верасні, калі Пратасевіч збіраў подпісы за Народны сход і распаўсюджваў інфармацыйныя матэрыялы пра аднаўленьне ў горадзе “маўклівых” акцый, яго таксама спынялі ля пад’езду двое ў цывільным і папярэджвалі пра непажаданасць такіх дзеянняў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі