У Гродне забаранілі канцэрт у гонар Кастуся Каліноўскага

Па словах Алеся Кіркевіча, зараз у Гродне ідзе серыя акцый у гонар Кастуся Каліноўскага. Нагодай стала тое, што ў наступным годзе адзначаецца 150-годдзе паўстання, якое ўзначаліў гэты гістарычны дзеяч. Гродзенскія маладафронтаўцы хочуць нагадаць гарадскім уладам, што яшчэ ў 1989 годзе было прынятае рашэнне пра ўсталяванне ў горадзе помніка Кастусю Каліноўскаму. Сам помнік дагэтуль не з'явіўся.

Адной з акцыяў і меўся стаць сённяшні рок-канцэрт. Аднак гарадскія ўлады выступілі супраць ідэі яго правядзення, кажа Кіркевіч. Уладальнік памяшкання, дзе планаваўся канцэрт, адмовіўся ў апошні момант.

Па словах Кіркевіча, рашэнне наконт канцэрту ў іншы час у той ці іншай форме яшчэ не прынятае. Прыярытэтам, кажа арганізатар, застаецца не падстаўляць людзей.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі