У гурта "Дай дарогу!" забаронены другі канцэрт запар

Нагадаем, заўчора стала вядома, што брэсцкі клуб "Сфера" адмяніў канцэрт, прызначаны на 3 лістапада. У чацвер музыкі паведамілі, што адменены таксама іх выступ 6 лістапада на рок-фэсце "Рок-хваля" ў Гродне. Гурт пакуль не вырашыў, што рабіць далей, піша сайт generation.by.

Лідар гурта Юрый Стыльскі кажа, што не ведае, якую выснову трэба зрабіць: ці варта яшчэ спрабаваць выступіць, ці музыкаў ужо запісалі ў лік злосных апазіцыянераў і не дадуць выступіць.

На мінулых выходных гурт "Дай дарогу!" выступаў у Брэсце на фэсце Men's Fest. Папярэдне арганізатары фестывалю атрымлівалі інфармацыю, што выступ гурта "не пажаданы".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі