У Івана Шылы ў турме абвастрылася алергія

Аднак яны мяркуюць, што перадачу з неабходнымі мэдыкаментамі могуць не ўзяць. Тады яе паспрабуюць адрасаваць турэмнаму лекару, перадае Радыё Свабода.

У Івана Шылы праз алергію распухлі вочы і твар. Пра гэта паведаміла адвакат, якая наведала актывіста 17 лютага. Ніякіх іншых скаргаў у Івана няма.

Актывіста будуць трымаць за кратамі яшчэ 19 дзён. Спецназаўцы міліцыі затрымалі яго 14 лютага ў Мінску ля офісу ПЭН-Цэнтру перад пачаткам уручэння маладафронтаўскай прэміі “Люблю Беларусь”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі