У Коўне прайшоў Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі

Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі прайшоў 23-25 верасня ў літоўскім горадзе Коўна. Яго ўдзельнікі працавалі ў секцыях, звязаных з паліталогіяй, гісторыяй, эканомікай, сацыяльным развіццём ды інш. На Кангрэсе не было шмат даследчыкаў з далёкага замежжа, якія займаюцца Беларусью: прысутнічалі па адным чалавеку з Японіі і Англіі, некалькі асобаў з ЗША.

Варта адзначыць, што ў першы дзень адбылася цікавая дыскусія, якая называлася "Лабіраванне інтарэсаў Беларусі за мяжой і паміж уключэннем і ізаляцыяй". У ёй прыняў удзел палітолаг Валерый Карбалевіч, а яго апанентам быў галоўны спецыяліст Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры Адміністрацыі прэзідэнта Аляксандр Філіпаў.

Адзначым, што арганізатарам мерапрыемства быў дырэктар Інстытута палітычных даследванняў “Палітычная сфера” Андрэй Казакевіч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі