У Казахстане злавілі чыноўніка Бакіева з беларускім пашпартам

Пайзулабек Рахманаў падчас праўлення ў Кыргызстане Курманбека Бакіева працаваў дырэктарам Дзяржаўных матэрыяльных рэзерваў. Пасля змены ўлады ў Бішкеку ён хаваўся за мяжой. Пры затрыманні Рахманаў паказаў... беларускі пашпарт на імя Пазыла Ташбаева, ураджэнца казахскага горада Алматы. Як паведамляе сайт tengrinews.kz, дакумент быў выдадзены летась Першамайскім РУУС Мінска.

Экс-чыноўнік знаходзіўся ў вышуку па падазрэнні ў здзяйсненні фінансавых злачынстваў.

Фота — tengrinews.kz, bymedia.net



Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі