У Кіеве “маўчуны” ужо адпляскалі ў ладкі
“Маўклівая акцыя” у падтрымку Беларусі прайшла сёння а 14.00 па мясцовым часе ля беларускай амбасады.
Там сабралося каля 50 чалавек. Акцыя прыцягнула таксама ўвагу журналістаў, паведаміла ў жывым эфіры Еўрарадыё Алена, адна з удзельніц. Таксама там былі заўважаныя публічныя асобы з украінскай палітыкі. Удзельнікі пляскалі ў ладкі. Потым уключылі на мабільнікі песню Цоя, паслухалі яе і пачалі разыходзіцца.
У Кіеве акцыя прайшла мірна, а вось у Данецку аналагічнае мерапрыемства забаранілі. Падрабязнасці слухайце на плэйеры справа.