У Кракаве раскупілі квіткі на спектакль пра Някляева
7-9 кастрычніка ў Кракаўскім "Новым тэатры" пройдзе спектакль "Двое ў адным доме".
У ім распавядаецца гісторыя Уладзіміра Някляева ад 19 снежня 2011 года — са збіццём, выкраданнем, турмой і хатнім арыштам. Спектакль пераважна факусуецца на хатнім арышце Някляева, які ён мусіў правесці з гэбістамі ва ўласнай невялікай кватэры. Парушэнне прыватнай прасторы, ператварэнне дома ў вязніцу і сітуацыя няспыннага кантролю зацікавіла маскоўскі Teatr.doc. Менавіта ён у супрацы з польскім Новым тэатрам і беларускімі акторамі стварыў гэты міжнародны праект.
Спектакль будуць паказваць тры дні. Квіткоў на першы паказ, паводле інфармацыі Еўрарадыё, ужо няма. Пасля першага паказу адбудзецца спатканне з аўтарамі і акторамі.