У Курапатах паміналі ахвяраў таталітарызму (фота)
Ва ўрочышчы Курапаты прайшла паніхіда з нагоды Дня памяці ахвяраў таталітарных і аўтарытарных рэжымаў.
Гэты дзень адзначаецца ў Еўропе 23 жніўня — на знак памяці пра дату падпісання пакту Молатава-Рыбентропа. Еўрапарламент абвесціў гэты дзень памятным у 2009 годзе. Такім чынам у Еўропе згадваюць у гэты дзень усіх ахвяраў — і правага, і левага таталітарызму.