У Маскве затрыманне за банер "Далоў цара Пуціна" (відэа)
У панядзелак трое левых актывістаў правялі каля Іверскай брамы на Краснай плошчы несанкцыянаваную акцыю.
Як паведамляе сайт novayagazeta.ru, маладыя людзі прыкавалі сябе кайданкамі да жалезных кратаў і разгарнулі банер "Далоў цара Пуціна". Ужо праз 10 хвілін удзельнікі акцыі былі затрыманыя паліцыянтамі.
Адзначым, што пікет быў прымеркаваны да ўгодкаў прэзідэнцкіх выбараў у Расіі, якія прайшлі 4 сакавіка 2012 года.