Лукашэнка асабіста сустракаў Аліева ў аэрапорце
У Мінск прыляцеў з двухдзённым афіцыйным візітам прэзідэнт Азербайджана.
Аляксандр Лукашэнка і Ільхам Аліеў правядуць перамовы ў вузкім і пашыраным складах, на якіх абмяркуюць стан і перспектывы развіцця двухбаковых гандлёва-эканамічных адносін, навукова-тэхнічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва. Таксама на парадку дня пытанні ўзаемадзеяння на міжнароднай арэне, у рамках шматбаковых інтэграцыйных аб'яднанняў, паведамляе прэс-служба кіраўніка Беларусі.
Нагадаем, у лістападзе 2009 года падчас афіцыйнай сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Ільхама Аліева ў Мінску камандзір роты ганаровай варты капітан Карповіч павітаў кіраўнікоў дзвюх краін па-беларуску. Тады па тэлебачанні момант вітання камандзіра ўпершыню паказалі разам з гукам.
Фота — belarus.by