У мінскім "Дынама" не будзе гуляць былы футбаліст "Рэала" і "Мілана"
35-гадовы ўругвайскі хаўбек Пабла Габрыель Гарсія не прыляцеў у Беларусь для медагляду. Ён перадумаў у апошні момант.
У "Мілане" футбаліст гуляў у 2000-2002 гадах, у 2005-2008 гадах абараняў колеры "Рэала". Апошнія 5 гадоў Гарсія гуляў за грэцкі ПАОК. Там у 89 матчах ён забіў 4 мячы. Напярэдадні прэс-служба "Дынама" паведамляла, што калі праблем са здароўем у футбаліста выяўлена не будзе, сталічны клуб і Пабла Гарсія афіцыйна аформяць сваё супрацоўніцтва. Аднак не атрымалася.
"Я хачу папрасіць прабачэння, але не змагу быць з Вамі па сямейных абставінах. Хачу падзякаваць галоўнаму трэнеру за аказаны давер і мінскаму "Дынама" за зробленую прапанову. Я сапраўды шкадую, калі прынёс Вам праблемы. Шчыра Ваш, Пабла Гарсія", — цытуе словы гульца афіцыйны сайт "Дынама".
Фота — kp.by