У мінскім парку Чалюскінцаў прайшоў мітынг снегавікоў (фота)
Акцыю зладзілі актывісты "Еўрапейскай Беларусі".
Як паведамляе "Хартыя'97", снегавікі былі пастаўленыя каля цэнтральнага ўваходу ў парк. Тры снегавікі трымалі плакаты, прысвечаныя нядаўняму арышту Паўла Вінаградава.
Нагадаем, што моладзевага актывіста арштавалі на 10 сутак па абвінавачанні, што ён зладзіў так званы "цацачны мітынг" каля Мінгарвыканкаму. Тады на плошчы былі выстаўленыя дзіцячыя цацкі з маленькімі транспарантамі: "Алехандра, адпусці людзей!", "Мянты адарвалі мне вока" ды іншымі.