У Мінску сёння пройдзе парад бландзінак

Своеасаблівае свята пройдзе сёння ўвечары. Яно пачнецца каля Нацыянальнай бібліятэкі. Там парад ачоліць калона з 35 бялявых дам, дзе будуць не толькі зоркі айчыннага шоўбізнэса, а таксама светлавалосыя дзяўчаты, што трапілі ў гэтую VIP-калону па выніках інтэрнэт-кастынгу. Гламурныя бландзінкі будуць ездзіць па Мінску ў кабрыялетах, “Крайслерах” ды на скутэрах.

А бліжэй да ночы бялявае шэсце перамясціцца ў адзін з начных клубаў сталіцы. Дарэчы, свята прымеркаванае за Сусветнага дня бландзінак, які адзначаюць акурат 31 траўня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі