У Мінску трамвай сутыкнуўся з Опелем (фота)
Транспартныя сродкі не здолелі раз’ехацца на перакрыжаванні вуліц Пляханава і Тухачэўскага.
Ад удару аўтамабіль развярнула, і ён знёс святлафор, піша “Салідарнасць”. Паводле словаў удзельнікаў ДТЗ, аўтамабіль Опель рухаўся па вуліцы Пляханава ў бок праспекта Ракасоўскага. Кіроўца збочваў на вуліцу Тухачэўскага. У той самы час на перакрыжаванне выехаў трамвай, які адышоў ад прыпынку “вуліца Васняцова”. Кіроўца легкавіка не ўбачыў трамвая, бо апусціў сонцаахоўны казырок.
Пазбегнуць сутыкнення не ўдалося. Да шчасце, ніхто з людзей сур’ёзна не пацярпеў. Рух трамваяў у бок Серабранкі спыніўся на гадзіну.