У Мінску з чаргі на жыллё знялі больш за 13 тысяч чалавек
Гэта адбылося пасля зверкі спісаў тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоваў.
Гэтая праца працягнецца да 1 красавіка, пакуль выканана толькі 26%, паведамілі на нарадзе ў Мінгарвыканкаме.
Агулам у сталіцы на ўліку тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоваў, знаходзяцца амаль 265 тысяч чалавек.
Фота — bymedia.net