У Мінску жыве першы ў Беларусі сабака-фатограф! (+ унікальныя фота)

Жыццё сабакі па мянушцы Федзя магло стаць падобным на лёсы тысяч беспародных сабак. Ён нарадзіўся ў 2010 годзе ў Аляхновічах і мог ахоўваць чалавечае жытло, седзячы на ланцугу. Альбо проста бадзяцца па свеце. Аднак Федзю чакае іншы лёс. Сабака пачаў бегаць з фотаапаратам.

Воляй лёсу ў маладым узросце ён трапіў да мінскага фатографа Ксеніі Авімавай, якая яго не толькі выхадзіла, але і навучыла зусім не сабачай прафесіі.

Фатаграфуе Федзя на вядомую сярод аматараў экстрэмальнага спорту камеру Go Pro. Яна настроеваецца на адзін кадр у хвіліну і не адцягвае увагі сабакі ад важных справаў – яму застаецца толькі выбраць удалы ракурс.

Арганізатары арт-пікніка Freaky Summer Party, які прайшоў на Іслачы 4 жніўня, былі настолькі ўражаныя незвычайным талентам Федзі, што нават выдалі яму акрэдытацыю.

Хаджэнне па канаце над вадой.

Знаёмста з "калегамі-журналістамі".

Незвычайны фатограф сам часта становіцца аб'ектам для фотакамер.

Спаборніцтвы па валейболе.

Сабака не цураецца і жанра "ню".

Парад нявест.

Федзя не збіраецца спыняцца на фатаграфіі. Ён мае сваю старонку ў “Фэйсбуку” і разглядае магчымасць у будучыні заняцца стварэннем відэасюжэтаў для айчынных і замежных тэлекампаній.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі