У Мінску знік і знайшоўся на Акрэсціна маладафронтавец Мікалай Дземідзенка

Прыкладна ў гэты час ён сустрэўся з паплечнікам, пасля накіраваўся ў раён станцыі метро “Пушкінская”. Як паведамляе сайт "Маладога фронту" (Чэхія), у 14.19 ён па тэлефоне паведаміў, што праз 20 хвілінаў будзе ў пэўным месцы, і знік. Увесь гэты час Мікола не адказвае на тэлефанаванні.

Дзяжурны Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна паведаміў сябрам Дземідзенкі каля 19.30, што Мікалая да іх не дастаўлялі.

Амаль уначы Дземідзенку ўсё ж знайшлі ў турме на Акрэсціна. Яго вінавацяць у хуліганстве. Суд адбудзецца 23 жніўня ў судзе Фрунзенскага раёна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі