Скарлет Ёхансан спалоханая. Вы таксама спалохаецеся! #ІхНоравы
#ІхНоравы
Падтрымайце сваю менталачку — адцягніцеся на падборку не самых страшных навін з усяго свету. Штучны інтэлект, падарожжы, клімат і космас — тое, чаго вам не хапае ў навінах з Беларусі (а можа, яно і да лепшага).
Яна
OpenAI запусціў чат-бот, які гаворыць голасам Скарлет Ёхансан. Дакладней, голасам, вельмі падобным на голас акторкі. Сама Скарлет сказала, што яна шакаваная і абураная, і абвінаваціла кампанію і яе заснавальніка Сэма Альтмана ў наўмысным капіяванні яе голасу.
OpenAI звярталася да акторкі і прапаноўвала ёй стаць голасам свайго чат-бота, але Ёхансан адмовілася. У OpenAI кажуць, што не імітавалі яе, а ўсе супадзенні, маўляў, выпадковыя. Але пагадзіліся ўсё перарабіць.
Наогул, самі турысты мясцовым не так ужо перашкаджаюць — яны перашкаджаюць руху транспарту. У пагоні за ідэальным кадрам яны перабягаюць дарогу як папала, каб апынуцца на тратуары, з якога прынята рабіць самыя вядомыя здымкі з відам на Фудзі. Цяпер тратуара не засталося — ён за шырмай.
Мясцовыя чыноўнікі спрабавалі менш радыкальныя спосабы барацьбы з прагай кадра: напрыклад, усталявалі велізарныя дарожныя знакі з просьбай не бегаць праз дарогу. На розных мовах! Не дапамагло. Ці дапаможа экран?
Самыя рацыянальныя мясцовыя жыхары ўпэўненыя, што не. Экран толькі ўсё ўскладніць: людзі будуць выбягаць проста на праезную частку і ў выніку пракалупаюць у сетцы дзірку, каб зрабіць кадр.
Самае смешнае, што фота з Фудзі ў Instagram заўсёды выглядаюць вельмі ціхамірна. Ведайце: калі бачыце ў Instagram Фудзі — хутчэй за ўсё, вакол аўтара фота шалёная мітусня!
Плюс 47 вышэй за нуль
У індыйскай сталіцы Дэлі апошні званок празвініць раней, чым планавалася. Улады загадалі неадкладна закрыць школы, бо тэмпература ўжо паднялася да... 47,4°C.
Індыя прывыкла да летняй спёкі, але цяпер хвалі цяпла накатваюць ўсё часцей, становяцца даўжэйшымі і больш інтэнсіўнымі.
Скардзіцеся на надвор'е? Ранавата. Вось будзе як у Індыі — будзем скардзіцца. А пакуль працягнем сартаваць смецце і рабіць тое, што можам, каб выратаваць клімат.
Беларус расказвае пра надвор'е так, што яго сацсеткі чытаюць тысячы чалавек
Толькі што вярнуўся з арбіты
Гэй, не хвалюйцеся. У нас ёсць не толькі дрэнныя навіны, але і адна натхняльная гісторыя!
Адзін амерыканец 63 гады марыў паляцець у космас. Цяпер яму 90 гадоў — і ён толькі што вярнуўся з космасу!
Амерыканец Эд Дуайт мусіў стаць першым чарнаскурым мужчынам у космасе. У 1960-х ён прайшоў навучанне і стаў кандыдатам у касманаўты, але так і не паляцеў. Амерыканскае Нацыянальнае ўпраўленне па аэранаўтыцы і даследаванні касмічнай прасторы так яго і не выбрала.
У канцы 1970-х гадоў ён атрымаў ступень магістра вытанчаных мастацтваў у галіне скульптуры і стаў мастаком. Здавалася б, усё добра, але... вельмі ўжо хочацца ў космас.
І нядаўна Blue Origin, кампанія, якая належыць мільярдэру Джэфу Безасу, узяла яго на борт! Эд быў у складзе цывільнага экіпажа карабля. Палёт доўжыўся 11 хвілін, і за ім сачылі ў жывым эфіры.
Нават калі вам трохі за трыццаць (і нават трохі за 90), не пераставайце марыць! Няхай і пра космас.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.