У Мінску 31 траўня прайшоў парад бландынак

Пра парад Еўрарадыё распавяла адна з арганізатарак Параду бландынак Святлана Салановіч.

Салановіч: “Парад бландынак распачаўся а 17 гадзіне каля Нацыянальнай бібліятэкі ў Мінску. Удзел узялі больш за 35 нашых самых прыгожых светлавалосых дзяўчат. Да нас таксама далучаюцца зоркавыя бландынкі і медыйныя асобы. Мы стартуем ад Нацыянальнай бібліятэкі і прыгожым картэжам едзем да помніка Пушкіна, гуляем каля Свіслачы, а пасля зноў рухаемся па горадзе, дорым святло і цяпло людзям. І ў 22-00 у клубе “Next”адбудзецца афтэ-паці самых прыгожык бландынак краіны”.


Еўрарадыё: Якім чынам абіралі самых прыгожых бландынак?


Салановіч: “Самыя прыгожыя бландынкі былі адабраныя праз кастынг, які прайшоў 15 мая. Мы абіралі не толькі прыгожых, але і разумных дзяўчат і сёння яны пакажуць сябе ва ўсёй прыгажосці”.


Еўрарадыё: А хто з зорак далучаецца да Параду бландзінак?


Салановіч: “Інна Афанасьева, Ларыса Грыбалёва, Вольга Плотнікава, Леся Кодуш. Спісак з самых прыгожых бландзінак увесь час папаўняецца”.


Еўрарадыё: Якія мэты, акрамя эстэтычных, у гэтага Парада?


Салановіч: “Мы падтрымліваем дабрачынны фонд «Дотык да жыцця». Заўтра адбудзецца канцэрт і мы прыцягваем грамадскую ўвагу менавіта да праблемаў дзяцей, якія зараз хварэюць, якія знаходзяцца ў інтэрнатах”.

 Ларыса Грыбалёва, Інна Афанасьева, Саша Паўлава і Галіна Шышкова.


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі