У сакавіку ў Беларусь прыедзе аглядная місія МВФ
Яна будзе працаваць у Мінску з 14 па 25 сакавіка. Кіраваць групай экспертаў фонду будзе кіраўнік місіі МВФ у Беларусі Дэвід Хофман.
Як паведамляе БелаПАН, эксперты фонду правядуць чацвёрты постпраграмны маніторынг беларускай эканомікі пасля ажыццяўлення праграмы stand-by.
Нагадаем, што ў 2009—2010 гадах Беларусь атрымала ад МВФ у рамках праграмы stand-by пяць траншаў крэдыту на суму амаль у 3,5 мільярда долараў. Асноўны пік выплат прыпадае на 2013—2014 гады, калі Беларусі трэба будзе вярнуць вялікую частку пазыкі.
Фота — n1.by