У турме на Акрэсціна прынялі лекі для Таццяны Новікавай
Пра гэта паведаміла ў facebook Вольга Ліпковіч.
Нагадаем, раней паведамлялася, што перадачу для асуджанай экаактывісткі прынесла яе калега Ірына Сухій. Аднак яе на Акрэсціна не прынялі. Як піша Вольга Ліпковіч, яна разам з сястрой Таццяны здолелі дамагчыся перадачы лекаў. Лекі неабходныя Новікавай, бо ў яе выдаленая шчытавідка, і жанчына мусіць прымаць спецыяльныя прэпараты.
Нагадаем, што экаактывістаў Беларускай антыядзернай кампаніі Таццяну Новікаву, Андрэя Ажароўскага і Міхаіла Мацкевіча асудзілі на розныя тэрміны 18 ліпеня. Ірына Сухій была аштрафаваная. Яны збіраліся перадаць у расійскую амбасаду адкрыты зварот супраць падпісання генкантракту на будаўніцтва АЭС.
Фота — svaboda.org